На гэтай старонцы можна спампаваць беларускія арнаменты ў вектарным фармаце для Adobe Illustrator (.pdf/.ai), а таксама ўзоры ў фармаце png. Арнаменты на карцінках кліпарту створаны на падставе рэальных вышываных і тканых узораў з беларускай вопраткі і ручнікоў.
PDF утрымлівае пэтэрны (pattern) і зыходныя аб’екты, з якіх можна намаляваць свае вектарныя арнаменты. PDF файл утрымлівае ў сабе .ai і яго можна рэдагаваць прама ў Adobe Illustrator.
У гэтым наборы кліпарту прадстаўлены шэсць беларускіх вектарных арнаментаў, якія паказаны на карцінках ніжэй.
Таксама можаце пачытаць урок як намаляваць беларускі народны арнамент у вектары ў праграме Adobe Illustrator.
Яшчэ на нашым сайце вы можаце спампаваць беларускія шрыфты.
Калі вам цікавыя прыгожыя фатаграфіі беларускіх узораў, раю зайсці на сайцік з фатаграфіямі арнаменту на вопратцы, ручніках, гадзінніках, шынах, печыве і ўсім, на што можна нанесці арнамент :).
UPD: На нашым сайце з'явіўся яшчэ адзін набор беларускіх арнаментаў – тканыя ўзоры з абрусоў і ручнікоў.