Беларускія карцінкі

Беларускія выявы, фота, шпалеры, кліпарт, вектарныя карцінкі

Беларускія тканыя ўзоры (вектарныя арнаменты PDF/AI/EPS)

Мы прапануем спампаваць набор вектарных узораў з тканых вырабаў - беларускіх абрусоў, дзяруг, ручнікоў.Тканыя арнаменты добра пасуюць ў якасці фонаў друкаваных і лічбавых выяў. Рытмічныя паўторныя ўзоры могуць быць добрай тэкстурай з беларускім настроем.

Прапануем бясплатны набор з трох узораў і набор з 12 арнаментамі за невялікае ахвяраванне.

Партрэты Радзівілаў

05.02.2017
 janusz-radziwill

Нясвіжская калекцыя партрэтаў легендарнага магнацкага роду Радзівілаў.

Як намаляваць беларускі арнамент у Illustrator

беларускі арнамент узор 7

Беларускі арнамент гэта вельмі прыгожы ўзор, і кожнаму беларусу ён генетычна блізкі як матчына малако і бабуліны дранікі.

Прачытаўшы гэты ўрок, вы навучыцеся хутка намаляваць беларускі арнамент у праграме Adobe Illustrator. Здавалася б, гэта мае быць вельмі проста — адны квадрацікі, але каб намаляваць арнамент хутка нам будзе патрэбна ўспомніць школьны курс геаметрыі. Таксама мяркую, што базавыя веды Illustrator вы ўжо маеце.

Беларускі арнамент (вектарны кліпарт pdf/ai, png)

Беларускі народны арнамент у паласе

На гэтай старонцы можна спампаваць беларускія арнаменты ў вектарным фармаце для Adobe Illustrator (.pdf/.ai), а таксама ўзоры ў фармаце png. Арнаменты на карцінках кліпарту створаны на падставе рэальных вышываных і тканых узораў з беларускай вопраткі і ручнікоў.

PDF утрымлівае пэтэрны (pattern) і зыходныя аб’екты, з якіх можна намаляваць свае вектарныя арнаменты. PDF файл утрымлівае ў сабе .ai і яго можна рэдагаваць прама ў Adobe Illustrator.

У гэтым наборы кліпарту прадстаўлены шэсць беларускіх вектарных арнаментаў, якія паказаны на карцінках ніжэй.