На гэтай старонцы можна спампаваць беларускія арнаменты ў вектарным фармаце для Adobe Illustrator (.pdf/.ai), а таксама ўзоры ў фармаце png. Арнаменты на карцінках кліпарту створаны на падставе рэальных вышываных і тканых узораў з беларускай вопраткі і ручнікоў.
PDF утрымлівае пэтэрны (pattern) і зыходныя аб’екты, з якіх можна намаляваць свае вектарныя арнаменты. PDF файл утрымлівае ў сабе .ai і яго можна рэдагаваць прама ў Adobe Illustrator.
У гэтым наборы кліпарту прадстаўлены шэсць беларускіх вектарных арнаментаў, якія паказаны на карцінках ніжэй.