На гэтай старонцы пан Цмок дае вам магчымасць спампаваць беларускія шрыфты ў колькасці 401 шт. зусім бясплатна. Усе шрыфты цалкам падтрымліваюць беларускую мову і ўтрымліваюць знакі і, І, ў, Ў, ’ (апостраф).
У сеціве можна спампаваць процьму прыгожых бясплатных шрыфтоў, але толькі малая частка з іх падтрымлівае кірыліцу. Яшчэ меншая частка з кірылічных шрыфтоў утрымлівае беларускія літары і, ў.