Спампаваць пераклады на беларускую мову

Пераклады на беларускую мову кніг, праграм і іншага

Кніга 80 000 кіламетраў пад вадой, пераклад на беларускую Янкі Маўра (epub, fb2, doc)

80000 кіламетраў пад вадой

Пераклад Янкі Маўра на беларуску мову вядомага фантастычнага рамана Жуля Верна "80 000 кіламетраў пад вадой". Кніга ў нас болей вядомая як "20 000 лье пад вадой". У электроннай кнізе (ebook) захаваны стыль, правапіс і тыпаграфіка першай паловы XX стагоддзя, кніга апублікавана ў 1937м годзе.

Адсканаваў і распазнаў кнігу Аляксандр Кошаль з выкарыстаннем беларускага слоўніка для Fine Reader, які вы ў хуткім часе таксама зможаце спампаваць у нас на сайце.

Кнігу можна спампаваць у фарматах epub, fb2, docx.

Мапы навігатара для Android па-беларуску (бясплатна)

Карта Беларусі па-беларуску

Прапануем спампаваць падрабязную мапу Беларусі для бясплатнага навігатара OsmAnd на Android. Будзе карысна ў падарожжы для ўладальнікаў планшэтаў і смартфонаў, выдатная альтэрнатыва Navitel.

Акрамя мапаў навігатар мае беларускі інтэрфэйс і голас. Да таго ж мапы, якія можна спампаваць ніжэй, дазваляюць адлюстроўваць усе месцы Беларусі непасрэдна па-беларуску! Крыніца звестак для мапы — openstreetmap.org, у пэўным сэнсе вікіпедыя інтэрнэт-мап.