Беларускія раскладкі клавіятуры

Беларускія раскладкі клавіятуры для Windows, Mac, iOS, Android можна спампаваць у гэтым раздзеле.

Альтэрнатыўная беларуская раскладка клавіятуры — руска-беларуская

Беларуская клавіятура

Выдатная раскладка для тых, хто хацеў бы мець на кампе беларускую клавіятуру, але не настолькі, каб усталёўваць больш за дзве раскладкі адначасова. Альтэрнатыўная беларуская раскладка — руская з беларускімі літарамі ґіў і ’ (апострафам). Маст хэв для латэнтных беларусаў :).

Беларуска-руская раскладка клавіятуры

Беларуска-руска-ўкраінска-тыпаграфская раскладка ад Zedlik’a дапамагае вырашыць вядомую нязручнасць, калі адначасова стаяць беларуская, расійская і англійская раскладкі. Чытайце далей, калі вам гэтае пытанне баліць таксама як і мне :)  Як усталяваць звычайную беларускую раскладку у Windows я нядаўна пісаў.

Беларуская раскладка клавіятуры (усталяваць)

Беларуская раскладка клавіятуры ўжо ёсць у Windows і няма патрэбы яе аднекуль спампоўваць.

Каб усталяваць беларускую раскладку ў панэль моваў зрабіце ўсяго некалькі крокаў:

  1. Правай кнопкай мышы пстрыкніце на панэлі моваў і выберыце пункт "Параметры..."

    ПКМ - параметры моўнай панэлі