Руска-беларускі перакладчык Белазар онлайн

Белазар беларуска-руска-беларускі перакладчык

Белазар гэта найбольш вядомы і якасны руска-беларускі і беларуска-рускі перакладчык. Яго можна спампаваць на камп’ютар, а можна карыстацца і як онлайн перакладчыкам з рускай на беларускую і назад.

Для машыннага перакладчыка Белазар працуе даволі добра і, несумнеўна, дапаможа вам зразумець тэкст, калі вы не вельмі добра валодаеце беларускай мовай, але яму шчэ далёка да сапраўды якаснага перакладу. Варта адзначыць, што ў слоўнікі перакладчыка можна дадаць новыя рускія і беларускія словы, калі іх там не было. Гэта праграма даволі разумная, перакладае не слова ў слова, а ўлічвае кантэкст і самастойна карэктуе пераклад.

На сайце Белазара ёсць магчымасць усталяваць праграму на камп’ютар або хутка зрабіць двухбаковы беларуска-рускі і руска-беларускі пераклад онлайн. Калі вам лепей спампаваць Белазар на кампутар, то да яго неабходна дадаткова ўсталяваць свежыя слоўнікі. Слоўнікі і саму праграму можна ўзяць па спасылках ніжэй.

Апроч іншага, онлайн-перакладчык Белазар разумее беларускую лацінку і можа перавесці кірыліцу ў лацінку і назад.

Альтэрнатывай Белазару можа быць вядомы шматмоўны онлайн-перакладчык Google Translate, які таксама здольны перакладаць з рускай на беларускую мову і з беларускай на рускую, але паколькі ён не з'яўляецца такім вузкаспецыяльным, то якасць перакладу па азначэнні не можа быць лепей за белазараўскую.

Калі ў вас на кампутары няма беларускай раскладкі клавіятуры ці вы проста не хочаце мець адначасова тры ці болей раскладкі, то вам будзе карысна ўсталяваць рускую раскладку з беларускімі літарамі і, ў, ’.