Альтэрнатыўная беларуская раскладка клавіятуры — руска-беларуская

Беларуская клавіятура

Выдатная раскладка для тых, хто хацеў бы мець на кампе беларускую клавіятуру, але не настолькі, каб усталёўваць больш за дзве раскладкі адначасова. Альтэрнатыўная беларуская раскладка — руская з беларускімі літарамі ґіў і ’ (апострафам). Маст хэв для латэнтных беларусаў :).

Руска-беларуская раскладка працуе вельмі проста — націскайце адначасова AltGr (правы Alt) і г, и, щ, ъ каб атрымаць ґ, і, ў, ’. Спампаваўшы і ўсталяваўшы гэту раскладку, спрадвечную рускую раскладку можна выдаляць!

Калі руска-беларуская раскладка клавіятуры абражае вашы патрыятычныя пачуцці, то ў вас ёсць магчымасць спампаваць беларуска-рускую раскладку з бонусамі ў выглядзе мноства тыпаграфскіх знакаў і не толькі.

На нашым сайце ёсць інструкцыя для самых маленькіх пра тое, як усталяваць беларускую раскладку ў Windows. Калі вам патрэбны беларускія шрыфты, то яны ў Цмока таксама ёсць.

Каб усталяваць гэту раскладку спампуйце і распакуйце архіў, потым запусціце setup.exe. Прыемнага карыстання!