Прапануем спампаваць электронную кнігу апавяданняў Рэя Брэдбэры ў перакладзе на беларускую мову.
Рэй Брэдбэры — адзін з вялікіх пісьменьнікаў сучаснасці. Творы яго пранікнуты разважаннямі пра лёс чалавецтва, пра патаемнасць і нават сакральнасьць чалавечых думак.
У кнізе ўтрымліваюцца чатыры апавяданні розных гадоў выдання:
- Падарунак (1959)
- Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (1984)
- Заданне на падзел (1988)
- Вітаю, мне трэба ісці (1997)
Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.
А пакуль мы маем магчымасць прачытаць некалькі апавяданняў Рэя Брэдбэры па-беларуску спампаваўшы электронныя кнігі ніжэй у фарматах зручных для вас: epub, docx, fb2, mobi.