Прапануем спампаваць падрабязную мапу Беларусі для бясплатнага навігатара OsmAnd на Android. Будзе карысна ў падарожжы для ўладальнікаў планшэтаў і смартфонаў, выдатная альтэрнатыва Navitel.
Акрамя мапаў навігатар мае беларускі інтэрфэйс і голас. Да таго ж мапы, якія можна спампаваць ніжэй, дазваляюць адлюстроўваць усе месцы Беларусі непасрэдна па-беларуску! Крыніца звестак для мапы — openstreetmap.org, у пэўным сэнсе вікіпедыя інтэрнэт-мап.
Каб усталяваць беларускую мапу для навігатара Osmand неабходна зрабіць некалькі крокаў.
- Спачатку ўсталюйце на вашу Андроід-прыладу сам навігатар OsmAnd.
- Далей у наладах праграмы выберыце беларускую мову (Settings → General → Display language).
-
Спампуйце мапу для навігатара са спасылкі ніжэй. Мапа -bel — кірылічная, -inlt — лацінкавая, выберыце адну з іх. Пакладзіце мапу ў папку Osmand на вашым тэлефоне або планшэце. Праверыць дзе дакладна знаходзіцца гэта папка можна ў Наладах → Агульныя → Каталёг захоўвання.
Калі ўсё зрабілі як трэба, то зайшоўшы ў Налады → Кіраванне звесткамі ўбачыце мапу Belarus-bel 2. -
Каб усталяваць беларускі голас для навігатара зайдзіце ў Налады → Кіраванне звесткамі → Зладаваць ці абнавіць пазасеціўныя звесткі → адзначыць "голас be" → націснуць "Зладаваць".
Пасля — Налады → Навігацыя → націснуць машынку → Галасавыя падказкі → выбраць беларускія.
Пакуль што мапа перакладена не цалкам, аднак праект open-source і вы можаце яму дапамагчы. За мапы дзякуй Алесю Булойчыку, які стварае і падтрымлівае гэты праект.