Пераклад Янкі Маўра на беларуску мову вядомага фантастычнага рамана Жуля Верна "80 000 кіламетраў пад вадой". Кніга ў нас болей вядомая як "20 000 лье пад вадой". У электроннай кнізе (ebook) захаваны стыль, правапіс і тыпаграфіка першай паловы XX стагоддзя, кніга апублікавана ў 1937м годзе.
Адсканаваў і распазнаў кнігу Аляксандр Кошаль з выкарыстаннем беларускага слоўніка для Fine Reader, які вы ў хуткім часе таксама зможаце спампаваць у нас на сайце.
Кнігу можна спампаваць у фарматах epub, fb2, docx.