Мяркую не толькі Цмоку муляе вочы на разнастайных сайтах чырвона-зялёны значок побач са словам Беларусь. Здавалася б, што тут зробіш, как есть так есть, але нашы беларускія ўмельцы-праграмісты прыдумалі як выправіць такую памылку гісторыі хаця б у межах уласнага браўзара.
Правільны сцяг — гэта пашырэнне для браўзараў Opera, Chrome і Firefox, якое замяняе на разнастайных сайтах выявы з чырвона-зялёным значком на сапраўдны беларускі бчб сцяг. Усталюйце ў сваім браўзары гэта пашырэнне са спасылак ніжэй каб часцей радаваць вока был-чырвона-белым нябесным вольным смелым :).
Калі на пэўным сайце вы заўважылі, што сцяг не замяняецца, то паведамляйце аўтару праз адмысловую форму.
Для карыстальнікаў Firefox
Перад тым, як усталяваць Правільны сцяг для Firefox, вам неабходна ўсталяваць дадатак Scriptish або Greasemonkey.
Правільны сцяг перыядычна абнаўляецца, таму вам будзе трэба час ад часу (раз на пару месяцаў) заходзіць сюды каб спампаваць абноўленую версію. У Chrome i Opera дадаткі абнаўляюцца самастойна. Апошняе абнаўленне: 25.05.2014.