Беларускія шрыфты (400+)

На гэтай старонцы пан Цмок дае вам магчымасць спампаваць беларускія шрыфты ў колькасці 401 шт. зусім бясплатна. Усе шрыфты цалкам  падтрымліваюць беларускую мову і ўтрымліваюць знакі і, І, ў, Ў, ’ (апостраф).

У сеціве можна спампаваць процьму прыгожых бясплатных шрыфтоў, але толькі малая частка з іх падтрымлівае кірыліцу. Яшчэ меншая частка з кірылічных шрыфтоў утрымлівае беларускія літары і, ў

Калі тэксту няшмат, то дызайнер можа выразаць дужку з літары й і ўставіць над у, а таксама пісаць лацінскае і замест беларускага, але пры вялікіх аб’ёмах тэксту гэты варыянт зусім не падыходзіць.

У архіве знаходзяцца самі беларускія шрыфты і карцінкі з іх выявамі для хуткага прагляду.

Для зручнага прагляду шрыфтоў вельмі раю праграму FontMassive.

Каб усталяваць беларускія шрыфты ў Word і ў Windows, распакуйце архіў і скапіруйце файлы шрыфтоў у C:/Windows/Fonts/.