Дэкаратыўны шрыфт-арнамент "Берагіня"

Беларускі шрыфт Берагіня

Шрыфт "Берагіня" ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Стыль "Берагіні" натхнёны ўзорнай паласой беларускіх паясоў і рушнікоў.

Шрыфт можа ўжывацца як дэкаратыўны — прыкладам, для афармленьня загалоўкаў. З другога боку ў Свамове выяўленыя ў шрыфце ўзоры выкарыстоўваецца для фанэтычнага напісаньня запазычаных слоў у дадатак да змысловага марфалягічнага пісьма (як катакана ў японскай).

Шрыфт "Берагіня" зьмяшчае набор кірылічных літараў, неабходных для ўжываньня ў беларускай мове, без разрозьненьня вялікіх і маленькіх:

Табліца кірылічных знакаў у шрыфце Берагіня

Верш Максіма Багдановіча "Добрай ночы зара-зараніца!", набраны шрыфтом "Берагіня", выглядае такім чынам:

Верш Максіма Багдановіча набраны шрыфтом-арнаментам Берагіня

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
Цішыня агартае мне душу.
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варуша-калыша,
Міла бомы смяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!

Шрыфт "Берагіня" зьмяшчае таксама набор знакаў лацінскага альфабэту, дастатковы для ўжываньня ў беларускай лацінскай транслітэрацыі:

Табліца лацінскіх знакаў у шрыфце Берагіня

Лічбы:Табліца лічбаў у шрыфце-арнаменце Берагіня

І самы неабходны набор знакаў прыпынку і дадатковых сымбаляў. Прабел дзеля захаваньня стылю пазначаецца не пустым месцам.

Дататковыя знакі ў шрыфце Берагіня

Шрыфт распаўсюджваецца свабодна для некамэрцыйнага выкарыстаньня пад умовамі ліцэнзіі SIL Open Font License.