Беларускія арнаменты вельмі разнастайныя, гэта не толькі чырвоныя крыжыкі на белых кашулях. Мы прапануем спампаваць набор вектарных узораў з тканых вырабаў - беларускіх абрусоў, дзяруг, ручнікоў.
Тканыя арнаменты добра пасуюць ў якасці фонаў друкаваных і лічбавых выяў. Рытмічныя паўторныя ўзоры могуць быць добрай тэкстурай з беларускім настроем.
Прапануем бясплатны набор з трох узораў і набор з 12 арнаментамі за невялікае ахвяраванне.
Бясплатныя арнаменты
Тры тканыя ўзоры ў розных стылях. Спасылкі на загрузку выяваў знойдзеце ў канцы допісу.
Пакунак з 12 арнаментамі
Пакунак з 12 арнаментамі ўтрымлівае па некалькі ўзораў розных тыпаў і рознай складанасці:
Шэрыя (як і іншыя) ўзоры лёгка можна перафарбаваць у любы колер. Тонкія палоскі паміж квадрацікамі арнаментаў пры неабходнасці можна лёгка схаваць.
Калі вы шукалі звычайныя бела-чырвоныя беларускія арнаменты ў паласе – націсніце спасылку.