Чаму цмок?

Цмок гэта адвечны сімвал і аберагальнік беларусаў. Звычайна ў паданнях цмокі рабуюць і аберагаюць свае скарбы ў высокіх замках, але на Беларусі цмокі заўсёды добрыя і дапамагаюць простым людзям.

Дзе жывуць беларускія цмокі падрабязна вам распавядзе Будзьма!, але наш цмок жыве на спампаваць.by і дзеліцца сваімі скарбамі з усімі задарма, як і належыць сапраўднаму беларускаму цмоку!

На сайце мы збіраем карыснае для беларусаў і пра беларусаў — слоўнікі, праграмы, кнігі, музыку, цікавыя выявы, таму, калі вы маеце тое, што можа быць цікава і карысна камусьці шчэ, дасылайце!

Калі вы знайшлі на сайце вашу інтэлектуальную ўласнасць і лічаце, што вашы правы парушаны, — пішыце, разбярэмся.

Я магу таксама напісаць пра ваш сайт, паслугу, праграму, суполку. Лістуйце спадару цмоку на spampavac.by на gmail .com